Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

Государственное учреждение образования

"Ясли - сад №2 г. Хойники"

Смак беларускай мовы

КАБ ГУЧАЛА МОВА ДАШКАЛЯТ

Паважаныя бацькi! Дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы.

 Слова да слова, слова да слова –

 Гэта бацькоўская родная мова,

 Матчына мова, пяшчотная, чыстая,

 Быццам крыніца, жывая, іскрыстая.

А.Вольскі

Як шмат краін, не падобных адна на адну, ёсць на зямным шары! Падарожнічаючы па свеце, кожны з нас не проста прывозіць на памяць прыгожыя цацкі, а стараецца набыць нацыянальныя сувеніры, якія будуць нагадваць пра традыцыі і культуры чужога краю. Нават ненадоўга прыязджаючы ў іншую краіну, мы імкнемся убачыць мясцовыя славутасці і пабольш даведацца пра гісторыю дзяржавы, пазнаёміцца з замежнай мовай або нават загаварыць на ёй.Калі ў нашу краіну прыязджаюць замежныя госці, яны таксама з задавальненнем вязуць на памяць сувеніры з лёну і саломкі, знаёмяцца з нашай культурай. Але ці шматлікія з нас могуць расказаць пра сваю краіну на роднай беларускай мове, пазнаёміць з традыцыямі свайго краю?На жаль, зусім нямногія.

У цяперашні час немагчыма ўявіць сабе сучаснага адукаванага чалавека, які не ведаў бы гісторыі, традыцый сваёй краіны, роднай мовы. Але, на жаль, часта юнакі і дзяўчаты добра гавораць на замежных мовах, арыентуюцца ў культурных традыцыях іншых краін, але пра спадчыну сваёй краіны ведаюць зусім мала, а беларускай мовай і зусім не валодаюць.

Захапленне гісторыяй роднай краіны, любоў і павагу да беларускай мовы трэба выхоўваць з дзяцінства.

Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

Кнігі на беларускай мове

«Жыло-было Воблачка. Усё цікавіла яго: і адкуль сонейка ўзыходзіць, і куды спаць кладзецца, і чаму неба сіняе, а лес зялёны?» — ці не нагадвае вам гэты казачны персанаж, прыдуманы сучаснай беларускай пісьменніцай Аленай Маслай, нашых цікаўных, няўрымслівых, дасціпных дзяцей?

Першая малодшая група

Беларускія ародныя песенькі і пацешкі  "Мышка, мышка, дзе была?", "Верабейчык", "Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока", "Ай, люлi-люлi-люлечкi", "Iшла каза", "Люлi-люлi-маленькi", "А ты, коцiнька-каток", "Апсiк, апсiк, каточак", "Чыкi-чыкi, сарока", "Люлi-люлi-люлечкi", "Не хадзi, коцiк", "Ладу, ладу, ладкi", "Баю-баiнку, баю", "Iдзi, iдзi, дожджык" и др.

Беларускія народныя казкі  "Муха-пяюха", "Дзедава рукавiчка" и др.

Творы беларускіх паэтаў  С.Сокалаў-Воюш. "Мышаня", "Мiшка", "Авечка", "Пчолка"; I.Муравейка. "Адмарозiў лапкi", Е.Лось. "Мая лялька", У.Корбан. "Карова", "Авечка"и др.

Другая малодшая група

Беларускія народныя песенькі і пацешкі "Iграў я на дудцы", "Ой, бычок, мой бысенька", "Вожык", "Ягорачка", "Ласачка"и др.

Беларускія народныя казкі "Курачка-Рабка", "Зайкава хатка"и др.

Творы беларускіх паэтаў  А.Дзеружынскi. "Пралеска"; А.Бадак. "Мышка", В.Лукша. "Вясёлка"; Я.Жабко. "Залаты праменьчык" и др.

Творы беларускіх пісьменнікаў Я.Брыль. "Жыў-быў вожык" и др.

Сярэдняя група

Беларускія народныя казкі "Муха-пяюха", "Коцiк, пеўнiк i лiсiца", "Пшанiчны каласок" и др.

Творы беларускіх паэтаў Т.Кляшторная. "Ветлiвыя словы", В.Лукша. "Вясёлка"; Я.Купала. "Лiстапад"; Я.Журба. "Першыя сняжынкi", Я.Колас. "Сонца грэе, прыпякае", Л.Дранько-Майсюк. "Пра добрую мышку i мудрую кошку" и др.

Творы беларускіх пісьменнікаў В.Вiтка. "Натальчына сямейка"; Я.Брыль. "Жыў-быў вожык" и др.

Старэйшая група

Беларускія народныя казкі "Пра быка i яго сяброў", "Жаронцы", "Лёгкi хлеб", "Лiсiца-хiтрыца" и др.

Творы беларускіх паэтаў Р.Барадулiн. "Загадкi на градках"; В.Вiтка. "Вавёрчына гора"; Я.Колас. "Першы гром", Я.Купала. "Бай"; С.Шушкевiч. "Пракалоў камарык ножку" и др.

Творы беларускіх пісьменнікаў Цётка. "Журавель i чапля"; А.Дудараў. "Сiнявочка" и др.